Белорусский портал в Казахстане

За дзевяць месяцаў 2024 года ў Мінску пабудавалі больш за 5500 кватэр



У Мінску са студзеня па верасень 2024 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 5503 кватэры.

Доля Мінска ў агульным аб’ёме жыллёвага будаўніцтва ў краіне склала 12,1%, што адпавядае 327,8 тысячы квадратных метраў ад агульнай плошчы 2699,9 тысячы квадратных метраў па ўсёй Беларусі.

Для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у сталіцы пабудавана 59 тысяч квадратных метраў жылля, з іх 48400 квадратных метраў падтрымана дзяржавай. Шматдзетным сем’ям дасталася 21,9 тысячы квадратных метраў жылля. Індывідуальнае будаўніцтва за гэты перыяд склала 11, 3 тысячы квадратных метраў.

Акрамя таго, падрадныя работы ў сферы будаўніцтва ў Мінску за дзевяць месяцаў дасягнулі Br4724,9 млн. З іх 20,1 працэнта прыпадае на капітальны і бягучы рамонты, 43,1 працэнта — на будаўніцтва будынкаў, 34,5 працэнта — на спецыяльныя будаўнічыя работы. , а таксама на капітальны і бягучы рамонты. 22,4 працэнта — на грамадзянскае будаўніцтва.

Звязда, 23 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/12/75701
Текущая дата: 23.12.2024