Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 297 дзён.
Якія падзеі адбыліся 9 сакавіка і чым адзначаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 9 сакавіка
У 1918 годзе выканаўчы камітэт Савета Усебеларускага з`езда прыняў Другую Устаўную грамату.
Хто нарадзіўся 9 сакавіка
1990 год: Дакота, беларуская спявачка.
Таксама сёння нарадзіліся фларэнційскі мараплавец Амерыга Веспучы, украінскі мастак і літаратар Тарас Шаўчэнка, першы касманаўт Юрый Гагарын і італьянская актрыса Арнэла Муці.
9 сакавіка ў народным календары
Сёння Праваслаўная Царква адзначае здабыццё галавы Іаана Прадцечы. Калі Іаана Прадцечу забілі, яго галаву не дазволілі пахаваць побач з целам. Першапачаткова яе трымалі ў палацы цара Ірада, а потым на Аліўнай гары. Калі мінуў час, манах Інакенцій купіў на гары месца, якое некалі належыла Іраду. Там ён вырашыў узвесці невялікую каменную царкву і, калі капаў пад падмурак зямлю, знайшоў посуд з галавой Іаана Прадцечы. Перад смерцю Інакенцій схаваў у зямных нетрах святыню, таму што па ўсёй краіне пачаліся ганенні на хрысціян і распаўсюдзілася нявер`е, але яе зноў знайшлі. Доўгі час святыня пераходзіла з рук у рукі, пакуль у 452 годзе ігумен Емескага манастыра зноў не здабыў святыню.
У гэты дзень рыбакі ішлі на раку або возера, 9 сакавіка лічылася спрыяльным для рыбалкі.
Калі сёння прыляцелі птушкі, будзе добры ўраджай хлеба. Калі ідзе дождж, то і на Вялікдзень будзе дождж.
Sputnik, 9 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/125/68646
Текущая дата: 18.11.2024