Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за 2022 год было пабудавана больш за 4,2 млн кв.м жылля



Аб гэтым расказаў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Шваюноў на пасяджэнні падагульняючай калегіі ведамства.

Па выніках 2022 года ў выніку зладжанай работы Мінбудархітэктуры з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам даведзенае ўрадам заданне па жыллёвым будаўніцтве выканана, адзначыў Аляксандр Шваюноў.

"Уведзена ў эксплуатацыю 4226,2 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля (100,6 працэнта ад гадавога задання), з іх 1390,1 тыс. кв.м жылля - з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі (115,8 працэнта ад гадавога задання). Асабліва вызначыліся Мінская, Брэсцкая вобласці і Мінск", - расказаў ён.

Аляксандр Шваюноў асобна спыніўся на будаўніцтве сацыяльнага жылля. Цяпер на ўліку маючых патрэбу ў цэлым па рэспубліцы знаходзяцца 27,5 тыс. дзяцей-сірот, з якіх 15,5 тыс. маюць права на атрыманне сацыяльнага жылля.

"Сацыяльнае жыллё - адзін са значных элементаў дзяржаўнай жыллёвай палітыкі, што прадастаўляе права грамадзянам, якія не маюць магчымасці самастойна задаволіць сваю патрэбнасць у даху над галавой, атрымаць бясплатнае жыллё. Згодна з палажэннямі Жыллёвага кодэкса, менавіта ў кампетэнцыю мясцовых органаў улады ўваходзіць будаўніцтва такога жылля і планаванне сродкаў на яго фінансаванне", - сказаў намеснік міністра.

6 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/126/68603
Текущая дата: 18.11.2024