Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 300 дзён.
Якія падзеі адбыліся 6 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 6 сакавіка
У 1944 годзе пачалося фармаванне Беларускай краёвай абароны.
У 1990 годзе ў Мінску было створана Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына".
Хто нарадзіўся 6 сакавіка
1910 год: Аляксандр Мазалёў, беларускі савецкі жывапісец, графік, педагог.
1923 год: Анатоль Ляляўскі, беларускі рэжысёр.
1937 год: Уладзімір Крукоўскі, беларускі мастак-плакатыст.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі скульптар, мастак і архітэктар Мікеланджэла Буанароці, французскі драматург Сірано дэ Бержэрак, польскі паэт, філосаф, пісьменнік-сатырык Станіслаў Ежы Лец, расійскi пicьменнiк-сатырык Міхаіл Жванецкі і калумбійскі пісьменнік Габрыэль Гарсія Маркес.
6 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Цімафея.
З гэтага дня павінны пачаць дзьмуць паўднёвыя вятры. Нават калі яшчэ не растаў снег, хутка прыйдзе сапраўдная вясна.
Па народных павер`ях, з надыходам цяпла прачыналіся і розныя нячысцікі, якія зімавалі ў лесе і пад ільдом. Сяляне палілі вогнішчы, каб адпудзіць шкоднікаў і абараніць поле. Добрым лічылася таксама прыбрацца ў хаце.
Калі 6 сакавіка ўжо растаў снег, хутка прыйдзе пара сяўбы. Але ранняя вясна прадвяшчае і раннюю восень.
Sputnik, 6 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/126/68604
Текущая дата: 18.11.2024