Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 311 дзён.
Сёння адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 23 лютага
У 1563 годзе рускія войскі на чале з царом Іванам IV пасля аблогі ўзялі Полацк падчас Лівонскай вайны.
Хто нарадзіўся 23 лютага
1891 год: Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог.
1931 год: Яўген Бабосаў, беларускі філосаф.
Таксама сёння нарадзіліся мастак Казімір Малевіч і расійскі акцёр Алег Янкоўскі.
23 лютага ў народным календары
Палова Маслянічнага тыдня. У чацвер усялякая праца спынялася, бо прыходзіў час Шырокай Маслёнкі. Хлопцы запрагалі коней у сані, якія ўпрыгожвалі званочкамі і стужкамі розных колераў, каб весялей было пракаціцца па вёсцы, усе спявалі маслянічныя песні, таксама ладзілся кулачныя баі.
Да таго ж сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Прохара і вялікапакутніка Харлампія. Яму моляцца пра пазбаўленне ад голаду і паляпшэнні фінансавага становішча.
Мароз у гэты дзень прадвяшчае, што сакавік будзе цёплы. Увогуле з 23 лютага маразы пачынаюць слабець.
Sputnik, 23 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/127/68524
Текущая дата: 18.11.2024