Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны.
Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!
Паважаныя ветэраны, дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Сёння краіна славіць подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, доблесць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў, патрыятызм і самаадданасць ваеннаслужачых сучаснай беларускай арміі.
За гады незалежнасці намі былі створаны баяздольныя, высокамабільныя, аснашчаныя найноўшымі ўзорамі тэхнікі Узброеныя Сілы, якія гатовыя эфектыўна супрацьстаяць любым выклікам і пагрозам. Наша армія была і застаецца сапраўды народнай, адной з апор дзяржаўнасці, гарантам незалежнасці і бяспекі, сапраўднай школай мужнасці для моладзі.
Перакананы, што людзі ў пагонах і надалей будуць цвёрда стаяць на варце міру, абараняючы наш родны дом — Рэспубліку Беларусь.
Выказваю шчырую ўдзячнасць усім, хто прысвяціў жыццё вялікай справе служэння Айчыне, а таксама тым, хто, аддаўшы свой воінскі абавязак, штодзённай стваральнай працай робіць больш моцнай і багатай нашу любімую радзіму.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у нялёгкай ратнай працы на карысць краіны і народа!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 23 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/127/68526
Текущая дата: 18.11.2024