Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю замежным і беларускім СМІ расказаў, як дзяржава зрабіла крок насустрач тым, хто збег з Беларусі, учыніўшы правапарушэнні.
Пытанне датычылася тэмы так званых палітзняволеных. "Любога "палітзняволенага" называйце. Мы будзем тлумачыць, што ён учыніў, чаму ён там знаходзіцца, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы зрабілі крок насустрач не толькі сваім унутраным, але і тым, якія збеглі, учыніўшы тут правапарушэнні: "Давайце перагорнем старонку, прыходзьце, будзем разбірацца!"
"Я асабіста, як і многія тут, вось журналісты беларускія, не хачу, каб нашы суайчыннікі недзе сланяліся ў вас за мяжой. Не тое ў Англіі, не тое ў Францыі. І нават у Польшчы, дзе сёння ў бальніцах няма каму працаваць. А вось "дрэнная Беларусь" - нашы ўрачы - там нарасхват. Я хачу, каб яны жылі тут і працавалі тут. І мы гатовы прабачаць тое, што можна прабачыць. Вось такая ў нас дэмакратычная дыктатура", - заявіў Прэзідэнт.
Указам Прэзідэнта створана камісія па рабоце з грамадзянамі, якія жадаюць вярнуцца на Радзіму. Яны могуць звярнуцца ў камісію і атрымаць растлумачэнні наконт таго, ці ёсць да іх якія-небудзь прэтэнзіі ў праваахоўных органаў.
16 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
16 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/129/68425
Текущая дата: 18.11.2024