Работнікі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «Зубр» выратавалі трох падлеткаў, якія згубіліся ў Мінскім раёне, паведамілі ў МНС.
Інцыдэнт адбыўся 4 лютага паблізу вёскі Жукаў Луг. У 17.51 выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў лясным масіве згубіліся трое падлеткаў. Хлопцы знаходзіліся на сувязі, але страцілі арыенціры.
Да месца пошукаў неадкладна выехалі ратавальнікі, у тым ліку аддзяленне пошукава-выратавальных работ рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «Зубр» з кіналагічным разлікам і медыкамі. У 18.39 работнікі РАСН знайшлі падлеткаў і вывелі іх з лесу.
Падлеткаў перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі для агляду.
Звязда, 5 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/131/68274
Текущая дата: 18.11.2024