Белорусский портал в Казахстане

Мінчанка дапамагла затрымаць кур’ера тэлефонных махляроў



У Мінску пільная пенсіянерка падманула тэлефонных аферыстаў і дапамагла затрымаць іх кур’ера, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Пенсіянерцы на хатні тэлефон паступіў званок, што яе ўнучка нібыта трапіла ў ДТЗ. Жанчына зрабіла выгляд, што паверыла і пагадзілася перадаць ашуканцам буйную суму. Прызначыўшы сустрэчу, яна неадкладна патэлефанавала ў міліцыю. Чакаючы кур’ера, пенсіянерка працягвала размаўляць па тэлефоне з куратарам. Заяву, якую ёй прадыктавалі, а таксама Br10 тыс. і 15 тыс. расійскіх рублёў жанчына павінна была скласці ў пакет з рэчамі.

16-гадовага першакурсніка сталічнага каледжа з доказамі злачынства затрымалі праваахоўнікі. Хлопец распавёў, што падпрацоўку кур’ерам знайшоў у ТГ-канале. Атрымаўшы першы заказ, выехаў па паказаным куратарам адрасе, дзе і быў затрыманы. Распачатая крымінальная справа за махлярства.

Звязда, 28 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/133/68165
Текущая дата: 19.11.2024