Такое рэзкае павышэнне можа тлумачыцца тым, што прадпрыемствы і арганізацыі выплацілі сваім супрацоўнікам у снежні выніковыя прэміі.
Сярэдняя заработная плата ў Беларусі ў апошнім месяцы мінулага года склала 1 915,6 рубля, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт рэспублікі.
Гэта афіцыйныя даныя аб намінальнай налічанай зарплаце – гэта значыць да выліку падаткаў (13% падаходны і 1% у ФЗСН).
Месяцам раней, у лістападзе 2022-га, сярэдні заробак складаў 1 648,2 рубля. Такім чынам, снежаньскае павышэнне склала 267 рублёў з капейкамі (ці амаль 100 долараў па курсе Нацбанка на 27 студзеня 2023 года - Sputnik). Такая розніца можа тлумачыцца тым, што прадпрыемствы і арганізацыі выплацілі сваім супрацоўнікам у снежні выніковыя прэміі.
Самая вялікая – у Мінску, самая маленькая – у Магілёве
Згодна з інфаграфікай, якую таксама апублікаваў Белстат, самы вялікі заробак у снежні быў у Мінску – 2 728 рублёў (больш за 1 000 долараў). Гэта амаль на 500 рублёў болей, чым у лістападзе.
Следам з вялікім адрывам ідзе Мінская вобласць – 1 879,7 рубля (у лістападзе 1 644,4). Затым Брэсцкі рэгіён – 1 710,2 рубля (1 470,6), Гомельскі – 1 690,2 рубля (1 484,8), Гродзенскі – 1 681,9 рубля (1 490,9), Віцебскі – 1 579,3 рубля (1 392,2) і Магілёўскі – 1 508,3 рубля (1360,4).
Ёсць заробкі і па 5,5 тысячы
Адна з самых вялікіх снежаньскіх зарплат была ў тых, хто займаецца фінансавай і страхавой дзейнасцю, – 3 308,5 рубля. У сферы навукі і тэхнікі сярэдняя ЗП склала 2 663,3 рублі.
У прамысловасці, будаўніцтве, транспартнай, паштовай і кур’ерскай дзейнасці заробкі былі такія – 2 168,8 рубля, 1 943 рубля і 1 970,1 рубля.
У аптовым-рознічным гандлі, а таксама ў сферы аўта- і мотарамонту супрацоўнікі атрымалі ў раёне 1 740 рублёў. Тыя, хто працуе ў гасцінічным бізнесе і сферы паслуг, зарабілі ў сярэднім 1 388,8 рубля.
У самых "адчувальных" галінах – ахове здароўя і адукацыі – зарплаты таксама выраслі: 1 489,9 рубля і 1 236,2 рубля адпаведна.
Самая вялікая ЗП традыцыйна ў сферы IT – 5 528,1 рубля.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/133/68184
Текущая дата: 19.11.2024