Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Пенсіянерка звярнулася ў Першамайскі РУУС Мінска з заявай, што стала ахвярай тэлефонных аферыстаў. Жанчыне патэлефанавалі на хатні тэлефон і паведамілі, што яе дачка стала вінаватай ДТЗ. Каб дачка пазбегла крымінальнай адказнасці, пацярпелай сказалі перадаць буйную суму. Жанчына сабрала свае зберажэнні і перадала кур’еру тэлефонных махляроў больш за Br9 тыс.у эквіваленце.
Праваахоўнікам пацярпелая распавяла, што ведала пра тэлефонны аферызм, бо летам з аналагічнымі дзеяннямі махляроў сутыкнулася яе суседка. Але пенсіянерка знаходзілася ў стане моцнага стрэсу, разгубілася і не змагла своечасова распазнаць падман.
Следчыя распачалі крымінальную справу па факце махлярства.
Міліцыя нагадвае, што пры падобных званках неабходна неадкладна спыніць размову, ператэлефанаваць сваяку і паведаміць пра здарэнне ў міліцыю.
Звязда, 24 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/134/68105
Текущая дата: 19.11.2024