Белорусский портал в Казахстане

Лёзненскія ратавальнікі і іх юныя памочнікі павіншавалі з Днём выратавальніка ветэрана пажарнай службы



Работнікі МНС, прадстаўнікі моладзевага руху БРСМ, актывісты Беларускай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных наведалі Голубева Леаніда Уладзіміравіча. Леанід Уладзіміравіч самы ўзроставы ветэран пажарнай службы, паведамляе МНС.

26 гадоў на заслужаным адпачынку, Леанід Уладзіміравіч, былы камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г.п. Лёзна.

Былы выратавальнік быў рады сустрэчы з падрастаючым пакаленнем і распавёў моладзі пра былыя часы, успамінаў самыя маштабныя і незвычайныя пажары, прыводзіў параўнанне тэхнікі і абсталявання мінулых гадоў і ў цяперашні час.

З задавальненнем прымераў баявую вопратку на хуткасць. Без працы ўспомніў, як скласці баёуку, але адзначыў, што абмундзіраванне ў той час было не такое.

— Цяпер у вас і тэхніка самая новая, і адзенне празапас, — успамінае Леанід Уладзіміравіч, — а раней мы перадавалі адзін аднаму вопратку баявую. Вось з’ездзіў на пажар, яна мокрая, а ты яе перадаеш.

Шанаваць тое, што маем і дзякаваць за мірнае неба над галавойм-сказаныя на дарогу словы самага старэйшага ветэрана пажарнай службы ў Лёзненскім раёне

Цяпер, вольны час пенсіянер прысвячае працы на прысядзібным участку, а таксама чытанню і прагляду тэлевізара.

Напярэдадні Дня выратавальніка работнікі МНС і хлопцы павіншавалі Леаніда Уладзіміравіча з святам, падзякаваўшы за службу і пажадаўшы здароўя, міру і дабра!

Звязда, 21 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/135/68073
Текущая дата: 19.11.2024