Гэты дзень з`яўляецца адзінаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 354 дні.
Якія падзеі адбыліся 11 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 11 студзеня
У 1386 годзе прадстаўнікі Польшчы ў Ваўкавыску перадалі вялікаму князю ВКЛ Ягайлу акт аб перавыбранні яго каралём польскім і аддачы яму ў жонкі малалетняй польскай каралевы Ядвігі.
У 1862 годзе выйшла першая беларускамоўная газета "Мужыцкая праўда".
У 1907 годзе была забаронена газета "Наша доля".
Хто нарадзіўся 11 студзеня
1955 год: Аляксандр Ісачоў, беларускі мастак.
1977 год: Станіслаў Чаропка, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі хімік Альберт Хофман і амерыканская актрыса Аманда Піт.
11 студзеня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць 14 тысяч забітых пры цары Ірадзе немаўлят. Па паданні, валхвы не сказалі Іраду, дзе знаходзіцца маленькі Ісус. Тады Ірад загадаў забіць усіх дзяцей у Віфлееме ва ўзросце да 2 гадоў.
Гэты дзень у народзе лічылі прыдатным для варажбы. Дзяўчыны бегалі да свірана і прыслухоўваліся: калі чулі, што жыта перасыпаецца, гэта значыла, што абяруцца шлюбам з багатым, а калі мятлой мятуць – з бедным.
Назіралі за дамашнімі жывёламі: калі конь спіць стоячы, будзе холадна, а калі лажыцца – хутка адліга. Пацяпленне таксама прадказваў шум у лесе.
Sputnik, 11 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/138/67876
Текущая дата: 19.11.2024