Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 12 кастрычніка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 80 дзён.

Якія падзеі адбыліся 12 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 кастрычніка

У 1398 годзе ВКЛ і Тэўтонскі ордэн заключылі Салінскі дагавор, Вітаўт у чарговы раз паабяцаў перадаць Жамойць Ордэну.
У 1506 годзе быў каранаваны Жыгімонт Стары, пачаўся адлік эпохі Адраджэння ў ВКЛ.

Хто нарадзіўся 12 кастрычніка

1853 год: Максімільян Абрэмбскі, шляхціч, гродзенскі чыноўнік, дабрачынец, публіцыст.
1865 год: Міхаіл Анцаў, беларускі кампазітар і харавы дырыжор.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі спявак Лучана Павароці і аўстралійскі акцёр Х`ю Джэкман.

12 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялебнага Кірыяка Пустэльніка. Пра яго расказваюць, што ва ўзросце 70 гадоў Кірыяк пайшоў жыць у пустыню, дзе яго ад рабаўнікоў і злачынцаў абараняў леў. Таксама сёння дзень памяці Феафана Літасцівага, які ўсе свае грошы даваў, каб дапамагчы людзям, і сам у выніку застаўся жабраком.

У народзе кажуць: "Феафан накінуў на сонца кафтан". Паколькі святы быў гатоў зняць апошнюю кашулю, каб дапамагчы бяздольнаму, ён таксама дапамагае і сонцу схавацца ад надыходзячых халадоў.

Калі ў гэты дзень у лесе знаходзілі грыбы, гэта значыла, што яшчэ некалькі дзён будзе трымацца цёплае надвор`е. Калі ўвечары быў туман, гэта таксама сведчыла, што замаразкаў не будзе.

Sputnik, 12 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/14/75511
Текущая дата: 23.12.2024