Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 15 кастрычніка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 77 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 15 кастрычніка

У 1925 годзе ў Віцебску быў пушчаны аўтобус.
У 1950 годзе ў амерыканскім Саўт-Рыверы было заснавана Аб`яднанне Праваслаўных Беларусаў.

Хто нарадзіўся 15 кастрычніка

1909 год: Сяргей Ракіта, беларускі паэт.
1949 год: Аляксей Якімовіч, беларускі пісьменнік.
1978 год: Вольга Фадзеева, беларуская і расійская актрыса

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Міхаіл Лермантаў і нямецкі філосаф Фрыдрых Ніцшэ.

15 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Кіпрыяна і Усцінні. Іх у народзе лічаць барацьбітамі са злымі чарамі, нячысцікамі і духамі.

Тыдзень пасля Пакроваў у некаторых мясцінах Беларусі называлі дзявоцкім летам – у адрозненні ад бабінага. Надвор`е ў гэты час звычайна добрае, сонечнае. Калі ў гэты час чулі гром, меркавалі, што снегу ўзімку не будзе.

Sputnik, 15 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/14/75562
Текущая дата: 23.12.2024