Белорусский портал в Казахстане

На працягу наступнай пяцігодкі ў Беларусі мадэрнізуюць і адновяць усе дарогі да аграгарадкоў



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Мікашэвічах на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024".

"На працягу наступнай пяцігодкі мадэрнізуем і адновім усе дарогі да аграгарадкоў. Не будзе ні адной дрэннай дарогі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Збяром грошы і ўсё гэта зробім. Мы пачалі ўжо гэту праграму", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

5 кастрычніка 2024, Мікашэвічы
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/15/75480
Текущая дата: 23.12.2024