Пра гэта гаворыцца ў зацверджаных Указам Прэзідэнта асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада падпісаў указ нумар 412, якім зацверджаны асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Грашова-крэдытная палітыка будзе арыентавана на запаволенне інфляцыі да ўзроўню 7-8 адсоткаў і падтрыманне фінансавай стабільнасці.
Працягнецца кантроль за ростам грашовай прапановы. Сярэдняя шырокая грашовая маса павялічыцца на 12-16 адсоткаў у гадавым выражэнні, рублёвая грашовая база — на 10-12 адсоткаў.
Прадугледжана фармаванне належных рэсурсных крыніц для задавальнення плацежаздольнага попыту на крэдыты для фінансавання інвестыцыйных праектаў. Ацэньваецца, што патрабаванні банкаў да эканомікі вырастуць на 17-21 адсотак.
Працэнтныя стаўкі ў эканоміцы плануецца захаваць на станоўчым узроўні ў рэальным выражэнні (як умова прывабнасці дэпазітнага рынку і крыніца крэдытавання эканомікі). Стаўка рэфінансавання прадугледжана ў памеры 10-11 адсоткаў гадавых.
Курсавая палітыка будзе праводзіцца ў рэжыме плаваючага курса (на аснове попыту і прапановы на валютным рынку), што дапускае валютныя інтэрвенцыі для згладжвання рэзкіх ваганняў курса беларускага рубля.
Звязда, 28 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/150/67223
Текущая дата: 19.11.2024