Белорусский портал в Казахстане

У Мінску пачалі ўстаноўку святочных упрыгожванняў да Новага года



У Мінску пачалася ўстаноўка навагодніх упрыгажэнняў, паведамляе ДП «Мінскрэклама».

ДП «Мінскрэклама» традыцыйна займаецца распрацоўкай дызайну навагодніх упрыгажэнняў сталіцы. Абавязковым элементам новага дызайну стане сімвал надыходзячага года па ўсходнім календары — Трус.

Сёлета ў розных раёнах сталіцы будзе ўстаноўлена 26 елак. На Кастрычніцкай плошчы, на пр. Незалежнасці каля Белдзяржцырка і шэрагу іншых лакацый размесцяць тэматычныя фотазоны.

Устаноўку навагодніх упрыгожванняў завершаць да 15 снежня.

Звязда, 18 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/152/67125
Текущая дата: 19.11.2024