У Клецкім раённым Цэнтры культуры адкрылася выстава пад назвай «Матчына хустачка», паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».
У экспазіцыю з больш чым ста прадметаў увайшлі касынкі, хусткі і шалі, якія стваральнікі вернісажу збіралі на працягу двух дзесяцігоддзяў. Выстава стала сапраўды народнай: не толькі энтузіясты з цэнтра культуры, але і шматлікія жыхары Клецка і раёна, у тым ліку старажылы даставалі хусткі з сямейных куфраў і перадавалі рэліквіі.
Значную частку экспазіцыі складаюць і галаўныя ўборы, знойдзеныя падчас навуковых экспедыцый па вёсках Клецкага раёна. Некаторым асобнікам больш за сто гадоў.
На выставе «Матчына хустачка» жыхары Клецка прадставілі і сучасныя варыянты адзення, якія ствараюць з класічных хустак. Дадатак да экспазіцыі — практычныя рэкамендацыі па доглядзе і рэстаўрацыі старадаўніх галаўных убораў.
Звязда, 13 лістапада 2022
Звязда, 13 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/153/67087
Текущая дата: 19.11.2024