РУП «Белпошта» пачала прымаць заказы на віншаванні ад Дзеда Мароза, якое паштальён прынясе дзіцяці дадому напярэдадні Новага года, паведамляецца на сайце прадпрыемства.
Мяккая цацка, Кніжка-размалёўка з віншаваннем ад Дзеда Мароза, віншавальныя паштовыя карткі — варыянты віншаванняў можна выбраць на сайце «Белпошты».
Аформіць заказ можна на сайце, у любым аддзяленні паштовай сувязі ці ў паштальёна.
Заказы на перасылку па Беларусі прымаюцца да 22 снежня 2022, за мяжу — да 1 снежня 2022.
Звязда, 13 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/153/67088
Текущая дата: 19.11.2024