Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 1 лістапада 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 60 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень вегана. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 1 лістапада

У 1338 годзе быў усталяваны мір і заключаны гандлёвы дагавор князя Гедзіміна з Лівонскім Ордэнам.

Хто нарадзіўся 1 лістапада

1873 год: Іван Замоцін, беларускі літаратуразнаўца.
1895 год: Уладзімір Крыловіч, беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра.
1933 год: Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменнік, перакладчык.
1933 год: Вера Ляшук, беларуская літаратуразнаўца.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі фізік Роберт Лафлін і брытанская пісьменніца Сюзанна Кларк.

1 лістапада ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дзень святога Садока, а каталікі – Дзень усіх святых, калі памінаюць нябожчыкаў.

У гэты час лясныя звяры і птушкі падбіраліся бліжэй да чалавечых дамоў. Конюхі ў гэты дзень раскідвалі авёс, каб прывабіць сарок.

Лічылася, што гэтыя птушкі сваім бесперапынным крыкам адпуджваюць ад коней хлеўнікаў, якія часам шкодзяць ім: катаюцца, блытаюць грыву.

Дарэчы, цёплы жаночы галаўны ўбор называецца "сарока". Ён можа быць упрыгожаны шыццём, вышыўкай і каменнямі або жэмчугам.

Sputnik, 1 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/155/66972
Текущая дата: 19.11.2024