Белорусский портал в Казахстане

105 гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі



Віншаванне Прэзідэнта з чарговай гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з чарговай гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта падзея азнаменавала пачатак новай эпохі ў гісторыі беларускага народа, які атрымаў шанц стварыць на роднай зямлі нацыянальную дзяржаву, стаць паўнацэнным суб`ектам міжнародных адносін.

Кастрычнік 1917 года ўвасобіў мары мільёнаў працоўных свету аб пабудове справядлівага грамадства на прынцыпах народаўладдзя, узаемнай сацыяльнай адказнасці і гуманізму.

Гэтыя ідэі і цяпер застаюцца рэальнай альтэрнатывай каланіяльнай палітыцы капіталізму ў яго сучасным абліччы, а савецкі праект саюза сацыялістычных рэспублік, заснаваны на раўнапраўі нацый, павазе іх культур і традыцый, і сёння з`яўляецца маяком для краін, якія імкнуцца жыць у міры і ствараць дзеля агульнай карысці.

Беларусь захавала дасягненні савецкай эпохі, прымнажаючы іх здзяйсненнямі суверэннага перыяду. Мы беражом памяць аб трагічных падзеях мінулага, увекавечваем перамогі і імёны герояў тысячагадовай гісторыі беларускага народа, прыклады мужнасці і мудрасці якога дапамагаюць нам пераадольваць выклікі, будаваць надзейны фундамент будучыні.

Дарагія беларусы, у гэты святочны дзень ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.

Аляксандр Лукашэнка.

7 лістапада 2022 г.

БЕЛТА, 7 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/155/66994
Текущая дата: 19.11.2024