Аб гэтым у час аператыўнага збору каманднага складу заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч.
"Мінулы вучэбны год даў нам магчымасць пераасэнсаваць падыходы да падрыхтоўкі войскаў. Яны датычацца пытанняў кіравання войскамі, размяшчэння пунктаў кіравання ў розных умовах, іх абароненасці і мабільнасці. Усё гэта было адпрацавана на працягу года", - сказаў Віктар Гулевіч.
На думку начальніка Генеральнага штаба, выбраныя падыходы рэалізуемыя, і Узброеныя Сілы знаходзяцца на правільным шляху. Што датычыцца падыходу да боепадрыхтоўкі войскаў, дадаў Віктар Гулевіч, то трэба пераходзіць да большай мабільнасці і самастойнасці асобных падраздзяленняў тактычнага ўзроўню: узвода, роты, батальёна.
"Зыходзячы з гэтага, зроблена вельмі шмат для перааснашчэння і дааснашчэння нашых падраздзяленняў. Гэта датычыцца і беспілотных лятальных апаратаў розных мадыфікацый, сродкаў сувязі і назірання. Усё гэта дазваляе нашым войскам назіраць за полем бою, кіраваць падпарадкаванымі агнявымі сродкамі і выконваць агнявыя задачы", - падкрэсліў Віктар Гулевіч.
Начальнік Генштаба ўпэўнены: самае галоўнае - не губляць планавасць падрыхтоўкі. Для атрымання ваеннаслужачымі навыкаў баявой дзейнасці яны павінны пастаянна займацца. Што датычыцца абстаноўкі ўздоўж граніц, то сітуацыя на рубяжах рэспублікі пад наглядам, а разгортванне розных груповак знаходзіцца пад кантролем.
"Калі мы бачым нейкія рызыкі і выклікі, то неадкладна выстаўляем нашы сілы і дзяжурныя падраздзяленні, якія могуць адбіць магчымае наступленне", - сказаў на заканчэнне Віктар Гулевіч.
26 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
"Калі мы бачым нейкія рызыкі і выклікі, то неадкладна выстаўляем нашы сілы і дзяжурныя падраздзяленні, якія могуць адбіць магчымае наступленне", - сказаў на заканчэнне Віктар Гулевіч.
26 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/156/66925
Текущая дата: 19.11.2024