Белорусский портал в Казахстане

У гарадскім скверы Хоцімска адбылася памятная цырымонія перапахавання астанкаў камандзіра Фёдара Сатворанага



У гарадскім скверы Хоцімска адбылася памятная цырымонія перапахавання астанкаў камандзіра ўзвода 1145-га стралковага палка 353-й стралковай дывізіі малодшага лейтэнанта Фёдара Сатворанага, перадае Міністэрства абароны.

Фёдар Сатвораны — ураджэнец Беларусі, герой Вялікай Айчыннай вайны, які загінуў на тэрыторыі Малдовы. Яго астанкі былі выяўленыя і паднятыя пошукавым атрадам «Жнівень» (Малдова) падчас пошукавай экспедыцыі «Вахта памяці 2022». Дзякуючы высакароднай дзейнасці пошукавага атрада, наш зямляк здабыў спакой на роднай Хоцімскай зямлі.

У памятнай цырымоніі прынялі ўдзел сваякі загінулага, прадстаўнікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта, упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл, іншыя афіцыйныя асобы, члены грамадскіх аб’яднанняў і жыхары Хоцімска.

Звязда, 27 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/156/66937
Текущая дата: 19.11.2024