У ліпені фізічныя асобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $120,2 млн больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка.
Агульны аб`ём купленай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў ліпені склаў $1,038 млрд, прададзенай - $1,159 млрд. У цэлым за студзень - ліпень бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіў яе куплю на $661 млн.
Суб`екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў ліпені выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі валюты на $85,9 млн у эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб`ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў ліпені склаў $2,650 млрд, прададзенай - $2,565 млрд.
За студзень - ліпень купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $1,382 млрд.
7 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
7 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/16/74894
Текущая дата: 15.11.2024