Пра гэта паведамляе МНС.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі 22 верасня 2022 года правядзе Адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзіць прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанні першай медыцынскай дапамогі,
Галоўнымі выканаўцамі мерапрыемстваў Адзінага дня бяспекі з’яўляюцца кіраўнікі і работнікі арганізацый на тэрыторыі рэспублікі, незалежна ад формаў уласнасці. У сваю чаргу, работнікі МНС у гэты дзень наведаюць прадпрыемствы для правядзення трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей з будынкаў пры пажары.
Ва ўзаемадзеянні з МУС, Міністэрствам аховы здароўя і Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа ратавальнікі арганізуюць у месцах масавага знаходжання людзей тэматычныя інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі для насельніцтва.
Ратавальнікі падрыхтавалі інтэрактыўную карту аб месцах іх размяшчэння, якая знаходзіцца на афіцыйным сайце МНС, а таксама спецыялізаваны раздзел з аўдыё- і відэанаглядна-выяўленчай прадукцыяй у дапамогу кіраўнікам і работнікам арганізацый.
Звязда, 21 верасня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/162/66552
Текущая дата: 19.11.2024