Творчая прэзентацыя Глускага раёна пройдзе 22-га верасня ў Магілёве. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Мерапрыемства стане працягам маштабнага фестывалю народнай творчасці "Беларусь родная, музычная, народная", прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.
У жыхароў і гасцей Магілёва з`явіцца магчымасць азнаёміцца з самабытнай культурай Глускага раёна. Для гасцей падрыхтавалі розныя майстар-класы, выстаўку вырабаў майстроў народнай творчасці і іншых арганізацый раёна. Яркім акцэнтам мерапрыемства стане вялікі творчы канцэрт лепшых калектываў і выканаўцаў Глускага раёна.
Як адзначылі арганізатары, кожны раён Магілёўскай вобласці - унікальны ў сваім культурным напаўненні. "Хочацца паказаць людзям нашу багатую і самабытную культуру. Акрамя таго, такія творчыя прэзентацыі знаёмяць гасцей свята з традыцыямі нашых продкаў, якія майстры беражліва захоўваюць і ўвасабляюць у жыцці сучаснага грамадства. Гэта дапамагае нам не толькі ведаць сваю культуру і гісторыю, але і захоўваць сувязь паміж пакаленнямі", - адзначылі ў абласным метадычным цэнтры.
Пачатак канцэрта ў 17.30. Да гэтага ў метадычным цэнтры будуць працаваць тэматычныя выстаўкі.
22 верасня 2022, Магілёў
БЕЛТА
22 верасня 2022, Магілёў
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/162/66568
Текущая дата: 19.11.2024