Белорусский портал в Казахстане

У бліжэйшы час у Беларусі пачнуць разліваць сваю вакцыну ад COVID-19



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з работнікамі гаспадаркі "Жураўлінае" і жыхарамі Пружанскага раёна.

"Мы закупілі ў тыя часы маскі, сродкі аховы. Кітайцы нам бязвыплатна пастаўлялі. Міністр мяне паўгода таму пытаецца: што рабіць з гэтым? Я кажу: няхай ляжыць, спатрэбіцца. Усяго ў нас хапае. У бліжэйшы час сваю вакцыну пачынаем разліваць. Але яшчэ раз гавару: залішне не перажывайце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што заўсёды раіў грамадзянам залішне не хвалявацца наконт каранавіруса і заклікаў клапаціцца пра сваё здароўе. "Калі вядзеш нармальны лад жыцця, табе не трэба баяцца хвароб і асабліва гэтых. Таму трэба ўпірацца, трэба працаваць. Хто хоча жыць, той сочыць за сваім здароўем", - перакананы ён.

"Цяпер каранавірус і ў нас фіксуецца. У асноўным лечаць дома. Ён не такі ўжо, становіцца сезонным, як мы і чакалі. Хочаце вакцынавацца - напэўна, трэба (я не вакцынаваўся, але, напэўна, трэба), вакцынуйцеся", - дадаў Прэзідэнт.

19 жніўня 2022, Пружанскі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/168/66143
Текущая дата: 19.11.2024