Белорусский портал в Казахстане

220 літраў дызпаліва і 695 кг камбікорму канфіскавалі ў загадчыцы фермы ў Нясвіжскім раёне



Па гэтым факце распачаты адміністрацыйны працэс.

Супрацоўнікамі Нясвіжскага РАУС сумесна з калегамі з аддзела аховы ў вёсцы Качановічы выяўлены факт захоўвання па месцы жыхарства загадчыцы МТФ адной з сельскагаспадарчых арганізацый раёна 220 літраў афарбаванага дызельнага паліва, паведамляе Нясвіжскі РАУС. 

У ходзе далейшых рэйдавых мерапрыемстваў у гаспадарчых пабудовах быў таксама знойдзены камбікорм агульнай масай 695 кілаграмаў. Сыравіна канфіскавана, праводзіцца праверка ў парадку КПК Рэспублікі Беларусь, ініцыявана правядзенне інвентарызацыйных мерапрыемстваў для ўстанаўлення сумы прычыненага ўрону.

Сяргей Расолька
Звязда, 17 жніўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/169/66085
Текущая дата: 20.11.2024