Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі пабудавалі 22,4 тыс. кватэр у студзені-жніўні



Аб гэтым паведамілі ў Белстаце.

У студзені - жніўні бягучага года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці ў Беларусі пабудавана 22,4 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 2153,9 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. 

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 707,6 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 32,9 працэнта ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб`ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі, пабудавана 460,7 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 771,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 35,8 працэнта ад агульнага ўводу па рэспубліцы.

19 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/17/75272
Текущая дата: 23.12.2024