Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі праводзяць конкурс інвестпраектаў малога бізнесу



Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс суб’ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі: пазыка (прадастаўленне грашовых сродкаў на зваротнай аплатнай аснове) і лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды).

Тэрмін прыёму заявак — па 30 верасня 2024 года. Заяўкі прымаюцца штодня, акрамя выхадных дзён, па адрасе арганізатара з 10.00 да 16.00 ці па пошце (вул. Серафімавіча, 11, кім. 203, 220033, г. Мінск, а/с 115).

Больш падрабязна азнаёміцца ​​з умовамі конкурсу можна на сайце Мінэканомікі.

Звязда, 19 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/17/75273
Текущая дата: 23.12.2024