Белорусский портал в Казахстане

Больш за 80 аб`ектаў для інвеставання прапануюць на Гомельскім эканамічным форуме



Больш за 80 аб`ектаў для інвеставання прапануюць на ХVIII Гомельскім эканамічным форуме. Такія даныя прывёў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко на пленарнай частцы форуму, які праходзіць у горадзе над Сожам.

Як падкрэсліў кіраўнік рэгіёна, варыянтаў для дзелавога супрацоўніцтва ў парадку дня Гомельскага эканамічнага форуму бягучага года мноства. "Адных аб`ектаў для інвеставання больш за 80, пераважна ў рэальным сектары эканомікі. Гэта невыпадкова: менавіта прамысловы комплекс з`яўляецца лакаматывам эканомікі рэгіёна", - зрабіў акцэнт кіраўнік рэгіёна.

Ён перакананы, што на форуме будзе закладзена трывалая аснова ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. "Якое непазбежна возьме верх над штучнымі бар`ерамі бягучай палітычнай кан`юнктуры і прынясе ўсім нам толькі станоўчыя вынікі", - дадаў кіраўнік вобласці.

Таксама ён падкрэсліў, што Гомельскі рэгіён зацікаўлены ў развіцці знешнеэканамічных сувязей і ўстанаўленні кантактаў з замежнымі і айчыннымі інвестарамі.

ХVIII Гомельскі эканамічны форум аб`яднаў больш за 400 удзельнікаў з Беларусі і 15 замежных краін. Дзелавая праграма форуму прысвечана ключавым пытанням развіцця Гомельскай вобласці ў сферы прамысловасці, экспарту, інавацый і інвестыцый, а таксама работы малога і сярэдняга бізнесу. На пленарнай частцы форуму размова ідзе аб перспектывах і магчымых напрамках супрацоўніцтва Гомельскай вобласці і замежных дзяржаў. Аспекты партнёрства абмяркуюць і на тэматычных секцыях, якія будуць прысвечаны вытворчаму і будаўнічаму патэнцыялу, турызму і сацыяльнай сферы, малому і сярэдняму бізнесу. Акрамя таго, удзельнікі форуму азнаёмяцца з выстаўкай "ПрамБудАгра", наведаюць прадпрыемствы горада.

19 верасня 2024, Гомель
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/17/75279
Текущая дата: 23.12.2024