Белорусский портал в Казахстане

Мінабароны растлумачыла, што за ўспышкі адбыліся ў Гомельскай вобласці 10 жніўня



Мінабароны растлумачыла, што за ўспышкі адбыліся на ўчастку мясцовасці Зябраўка Гомельскай вобласці.

"У сувязі з паступаючымі ў Міністэрства абароны зваротамі аб успышках на ўчастку мясцовасці Зябраўка Гомельскай вобласці паведамляем, што 10 жніўня каля 23.00 у час кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля праведзенай замены рухавіка адбылося яе ўзгаранне. Асабовым складам своечасова прыняты меры па тушэнні", - адзначылі ў прэс-службе ваеннага ведамства.

Паведамляецца таксама, што пацярпелых няма.

11 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/170/66051
Текущая дата: 20.11.2024