Белорусский портал в Казахстане

Абмежаванні і забароны на наведванні лясоў уведзены ў 25 раёнах Беларусі



Такія дадзеныя прыведзены на спецыяльнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле актуальнай інфармацыі, у лясных масівах Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцей можна бываць свабодна.

Абмежаванні ўведзены ў Гродзенскай вобласці - у Ашмянскім і Смаргонскім раёнах. У Брэсцкай вобласці абмежаванні на наведванні лясоў цяпер дзейнічаюць у сямі раёнах. У прыватнасці, у Брэсцкім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Кобрынскім, Маларыцкім, Пінскім і Столінскім раёнах. У Гомельскай вобласці дазволена бываць у лясах Кармянскага, Чачэрскага, Буда-Кашалёўскага, Светлагорскага і Веткаўскага раёнаў. У дзевяці раёнах гэтага рэгіёна ўведзены абмежаванні, яшчэ ў сямі - забарона на наведванне лясных масіваў.

26 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/172/65925
Текущая дата: 20.11.2024