"Белавія" будзе прадастаўляць гарачае харчаванне для пасажыраў эканомкласа на некаторых маршрутах, паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.
Паведамляецца, што на рэйсах у Стамбул, Шарджу і Сочы пасажырам эканомкласа будзе прадастаўляцца гарачае харчаванне на выбар. Раней на гэтых маршрутах прапаноўвалі толькі сэндвічы.
Новаўвядзенні звязаны з павелічэннем часу пералётаў. Былі ўлічаны і пажаданні пасажыраў. У "Белавія" выказалі надзею, што прадастаўленне гарачага харчавання зробіць пералёты ў працяглых рэгулярных рэйсах больш камфортнымі для пасажыраў.
Сэндвічы застаюцца на ўсіх астатніх напрамках, дзе прадугледжваецца харчаванне.
15 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
15 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/174/65796
Текущая дата: 20.11.2024