Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Рашэннем аператыўна-сітуацыйнага штаба пры Савеце Міністраў з 00.00 28 мая бягучага года адмены ПЛР-тэсты і дакументы, якія пацвярджаюць вакцынацыю супраць COVID-19, для ўезду замежных грамадзян на тэрыторыю Беларусі.
Адзначаецца, што адпаведная пастанова Савета Міністраў будзе падпісана прэм`ерам у бліжэйшы час.
Як паведамлялася, сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў зняць усе бар`еры для жыхароў Літвы і Латвіі пры ўездзе ў Беларусь. Гэта пытанне абмяркоўвалася ў ліку іншых тэм на праведзенай аператыўнай нарадзе па актуальных пытаннях, якую кіраўнік дзяржавы правёў з прадстаўнікамі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта.
27 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
27 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/185/65136
Текущая дата: 20.11.2024