У выніку падзення дрэў на чыгуначным шляху адбылася затрымка ў руху 2 пасажырскіх цягнікоў у Магілёўскай вобласці.
У Беларусі 12 мая, паводле аператыўных дадзеных, з прычыны праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру (да 31 м/с) пацярпелі 16 населеных пунктаў у Брэсцкай (1), Гомельскай (2), Гродзенскай (3), Мінскай (7) і Магілёўскай (3) абласцях і Мінску. Адпааведная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства па надзвычайным сітуацыям.
Пашкоджаны дахі 9 жылых дамоў, 2 аб’ектаў сацкультбыту, 4 вытворчых і 24 сельгасбудынкаў.
Зафіксаваныя 57 падзенняў дрэў, пашкоджаныя 18 аўтамабіляў.
У выніку падзення дрэў загінулі 2 чалавекі (у Мінску і Салігорску), траўмаваныя 2 чалавекі (у Салігорску і ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці).
Звязда, 12 мая 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/188/64958
Текущая дата: 20.11.2024