Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр магістралі.
Паводле аператыўных даных за студзень-красавік 2022 года, агульны аб’ём экспартных кантэйнерных перавозак па Беларускай чыгунцы ўзрос у 1,3 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў больш як 50 тысяч кантэйнераў у ДФЭ. Пры гэтым у красавіку 2022 года дасягнуты максімальны аб’ём экспартных перавозак кантэйнераў, які ў 1,6 раза большы, чым за аналагічны перыяд 2021 года.
БЧ сумесна з грузаадпраўнікамі ажыццяўляецца пошук аптымальных рашэнняў, прапрацоўваюцца лагістычныя схемы па забеспячэнні дастаўкі грузаў на знешнія рынкі збыту чыгуначным транспартам.
У мэтах павышэння якасці паслуг па арганізацыі экспартных перавозак грузаў з 12 красавіка адкрыты дадатковыя тэлефонныя лініі, графік работы якіх і кантактныя тэлефоны размешчаны на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі.
З пачатку работы дадатковых тэлефонных ліній апрацавана звыш тысячы зваротаў грузаўладальнікаў па пытаннях, звязаных з забеспячэннем дастаўкі грузаў чыгуначным транспартам на экспарт, заключана больш за 200 новых дагавораў на транспартнае абслугоўванне.
Сёння паслуга па перавозцы грузаў у кантэйнерах з’яўляецца найбольш запатрабаванай і канкурэнтаздольнай. Яна адкрывае для суб’ектаў гаспадарання Беларусі новыя магчымасці па рэалізацыі прадукцыі на экспарт.
Беларуская чыгунка запрашае зацікаўленых суб’ектаў гаспадарання краіны да сумеснай прапрацоўкі і рэалізацыі кантэйнерных сэрвісаў, накіраваных на развіццё і павелічэнне аб’ёмаў паставак прадукцыі на знешнія рынкі збыту.
Сяргей Расолька
Звязда, 12 траўня 2022
Сяргей Расолька
Звязда, 12 траўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/188/64962
Текущая дата: 20.11.2024