Міністэрства фінансаў выдзеліць амаль Br1 млн на набыццё кіслародных балонаў для арганізацый аховы здароўя. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў № 168 «Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту» ад 25 сакавіка 2022 года, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Мінфін выдзеліць Br986 685 са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, у выглядзе міжбюджэтных трансфертаў на набыццё кіслародных балонаў для арганізацый аховы здароўя.
Паведамляецца, што кансалідаваным бюджэтам Брэсцкай вобласці будзе выдзелена Br113 288, Віцебскай-Br137 971, Гомельскай — Br247 223, Гродзенскай — Br332 128 і бюджэту Мінска — Br156 075.
Звязда, 28 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/198/64318
Текущая дата: 20.11.2024