Белорусский портал в Казахстане

У Брэсце на таксіста склалі 20 адміністрацыйных пратаколаў за дзень



Аб гэтым паведаміла афіцыйная прадстаўніца УУС аблвыканкама Наталля Мілюкова.

Выпадак адбыўся днём 19 сакавіка на вуліцы 28 ліпеня. Супрацоўнік ДАІ зафіксаваў перавышэнне хуткасці больш чым на 30 км/г аўтамабілем таксі маркі «Лада», які абганяў іншую машыну праз двайную суцэльную паласу.

Інспектар падаў гукавы сігнал аб спыненні, але кіроўца стаў уцякаць. Неўзабаве яго ўдалося спыніць. У салоне таксі ў гэты момант была 10-гадовая пасажырка. За рулём сядзеў 33-гадовы жыхар Брэста. Мужчыну ўжо неаднаразова прыцягвалі да адказнасці за перавышэнне хуткасці. Аўтамабіль таксі змешчаны на штрафпляцоўку.

На кіроўцу складзена 20 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за непадпарадкаванне супрацоўніку органаў унутраных спраў.

Справа перададзена ў суд. Мама дзяўчынкі падзякавала інспектара ДАІ за тое, што ён спыніў парушэнне, і яе дзіця засталася цэлай.

Звязда, 29 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/198/64351
Текущая дата: 20.11.2024