Белорусский портал в Казахстане

Злодзей-кабельшчык аказаўся сантэхнікам



Крадзеж сілавога кабеля з падвальнага памяшкання жылога шматкватэрнага дома па вуліцы Васкрасенскай у Салігорску знайшлі, калі сталі разбірацца, з-за чаго ў паловы жыхароў аднаго з падездаў раптоўна знікла электрычнасць.

Спецыялісты выявілі: быў абрэзаны і знік значны ўчастак сілавога кабеля. А вось на ўстанаўленне асобы чарговага злодзея-кабельшчыка пайшло крыху больш часу, але ён не застанецца беспакараным, канстатуе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Салігорскага РАУС.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі: пракраўся ў падвальнае памяшканне напярэдадні свайго 48-годдзя і здзейсніў крадзеж жыхар горада. Ён зрэзаў і вынес каля 33 метраў сілавога кабеля агульным коштам амаль 400 рублёў.

Падазраваны працаваў сантэхнікам і для здзяйснення крадзяжу скарыстаўся прафесійнымі ведамі, абкрадзены дом ў яго зону абслугоўвання не ўваходзіў.

Па факце крадзяжу следчымі заведзена крымінальная справа.

Сяргей Расолька
Звязда, 30 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/198/64552
Текущая дата: 20.11.2024