Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным раскладзе, рэйсы з Масквы не адмененыя



Расійская сталіца падвергнулася масавай атацы беспілотнікаў раніцай 10 лістапада.

У мясцовых аэрапортах былі ўведзеныя абмежаванні. Пры гэтым Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў звычайным рэжыме, адмены рэйсаў з Масквы няма.

У паветранай гавані таксама ўдакладнілі, што рэйс у Дамадзедава на 10:00 вылецеў з Мінска.

Як паведамілі ў Расавіяцыі, у дадзены момант абмежаванні на прыём і выпуск паветраных судоў у аэрапортах Шарамеццева, Дамадзедава і Жукоўскі знятыя.

Звязда, 10 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/2/75793
Текущая дата: 20.11.2024