Статуса «народны майстар» удастоены тры майстрыхі па саломапляценні — Наталля Аўласевіч і Вольга Макеева з Горацкага раёна і Ала Смалякова з Магілёва.
— Такое рашэнне было прынятае 11 снежня 2024 года на пасяджэнні экспертнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, — паведаміла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР Крысціна Башарымава. — Усе тры майстрыхі з’яўляюцца членамі грамадскага аб’яднання «Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці». Высокі статус гаворыць аб іх вялікіх заслугах і дасягненнях.
Віншуем рукадзельніц і жадаем ім новых поспехаў!
Нэлі Зігуля
Звязда, 13 снежня 2024
Звязда, 13 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/2/76221
Текущая дата: 22.12.2024