Аб гэтым паведаміў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўнік ініцыятыўнай групы Юрый Сянько.
"Прэзідэнт даручыў давераным асобам на гэтым этапе не спыняцца. Мы прадаўжаем захоўваць свой статус як давераных асоб. Даручана папрацаваць з тымі ж працоўнымі калектывамі, дзе ўжо быў выказаны шэраг пытанняў, пажаданняў. А ўсяго было агучана каля 1100 пытанняў рознай накіраванасці, прычым было вельмі шмат проста падзяк у адрас кіраўніка дзяржавы", - расказаў Юрый Сянько.
Усе пытанні, якія паступілі ад грамадзян, дэталізаваны і разабраны па напрамках і рэгіёнах. "На частку пытанняў (каля 30 адсоткаў) давераныя асобы давалі адказы на месцы, яны не патрабавалі дадатковай прапрацоўкі. Усе астатнія будуць актыўна прапрацоўвацца, - адзначыў старшыня ФПБ. - Таму прадоўжым работу. Разам з урадам, з галіновымі міністэрствамі будзем працаваць над тымі пытаннямі, якія сёння ўзнімаюць людзі, калектывы".
Юрый Сянько адзначыў, што ў перыяд электаральнай кампаніі ад грамадзян часцей за ўсё паступалі пытанні, якія датычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рамонту дарог і жылля, пенсійнага заканадаўства, будаўніцтва арэнднага жылля, атрымання крэдытаў, маладзёжнай палітыкі.
"На этапе электаральнай кампаніі мы, вядома ж, як давераныя асобы выконвалі вельмі важную функцыю. І да нас звярталіся як да той асобы, якая даложыць кіраўніку і будуць прыняты адпаведныя рашэнні на высокім узроўні. Таму мы нясём вельмі вялікую адказнасць, разумеючы, што кожнае пытанне адрасавана не даверанай асобе, а Прэзідэнту. Таму ўсе пытанні застаюцца на кантролі, яны абагульнены ў штабе і структураваны па галінах. Вядзецца сістэмная работа", - рэзюмаваў кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў.
4 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
4 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/2/77069
Текущая дата: 23.02.2025