Паўночная і па сумяшчальніцтве культурная сталіца Беларусі чарговы раз прымала міжнародны фестываль мастацтваў.
Гран-пры конкурсу выканаўцаў "Славянскага базару" заваявала Караліна Балан, якая прадстаўляла Малдову.
Першую прэмію фестывалю атрымаў выканаўца з Казахстана Ерназар Жубан.
Уладальнікамі другой прэміі сталі адразу два выканаўцы – Мар’ям Танкрэдзі з Італіі і Кацярына Кузіна з Расіі. Трэцюю прэмію журы таксама падзяліла паміж беларусам Валерыем Чучманам і балгаркай Нявенай Пейкавай.
Спецыяльную прэмію імя Уладзіміра Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы і высокае выканальніцкае майстэрства на гэты раз атрымаў прадстаўнік ПАР Тамсанка Мбата.
Парламенцкі Сход Саюза Беларусі і Расіі ўзнагародзіў сваімі спецыяльнымі прэміямі Валерыя Чучмана і Кацярыну Кузіну.
Спецыяльная ўзнагарода "Песня – путь к содружеству" Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мир" сёлета паедзе разам са спявачкай Салімой ва Узбекістан.
Латвійская спявачка Kaleriya атрымала з рук віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнкі, заснаваны прэзідэнтам Беларусі спецыяльны прыз "Славянская надзея".
Унікальныя праекты Sputnik
Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь у рамках фестывалю ўпершыню прадставіла ў Віцебску найлепшыя імерсіўныя праекты міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" ў фармаце віртуальнай рэальнасці. Усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з VR-праектам "Неизвестный знаменосец", акунуўшыся з дапамогай спецыяльнага абсталявання ў свет віртуальнай рэальнасці.
Таксама былі прадстаўлены іншыя праекты гістарычных рэканструкцый і адноўленыя лічбавыя прасторы: "Ворота Куликова поля. Битва за Епифань", "Нюрнберг. VRдикт народов", "Игра ремесел. VR-погружение в мир народных промыслов".
Акрамя таго, была адкрыта фотавыстава "Вызваленне. Шлях да Перамогі", складзеная па архіўных матэрыялах Саўінфармбюро.
Мінск, 15 ліпеня 2024
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/20/74711
Текущая дата: 15.11.2024