Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз.
«У сувязі з бягучай крызіснай сітуацыяй кіраўніцтвам краіны ў парадку выключэння прынята рашэнне аб дазволе бязвізавага ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з Украіны, знаходжання і наступнага выезду з Рэспублікі Беларусь да 15 красавіка бягучага года як украінцаў, натуральна, так і грамадзян іншых замежных дзяржаў, якія спрабуюць пакінуць зону баявых дзеянняў праз нашу краіну», — сказаў Анатоль Глаз.
Ён выказаў надзею, што дадзенае рашэнне спросціць бяспечнае вяртанне для грамадзян краіны пражывання, дазволіць многім з іх уз’яднацца са сваімі сваякамі як у Беларусі, так і за яе межамі.
Звязда, 23 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/200/64213
Текущая дата: 20.11.2024