7 ліпеня ў Беларусі ўступаюць у сілу змяненні ў Закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства», паведамляе «Беларусь 1».
Беларусам трэба будзе паведамляць органам унутраных спраў аб засяленні замежных гасцей. Цяпер юрыдычныя асобы і грамадзяне (у тым ліку ІП), якія выдзелілі іншаземцам жыллё, пакоі ў аграсядзібах, дачныя домікі, бізнес-апартаменты на тэрмін ад адных сутак, павінны паведаміць інфармацыю аб грамадзянакх, якія прыехалі, у орган унутраных спраў па месцы знаходжання такога жылля.
У МУС нагадалі: падаць звесткі трэба не пазней як праз тры гадзіны пасля засялення, інакш можна атрымаць штраф да 800 рублёў.
Звязда, 7 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/21/74656
Текущая дата: 15.11.2024