Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 жніўня падпісаў указ нумар 335 «Аб аказанні паслуг сотавай рухомай электрасувязі», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У мэтах павышэння даступнасці сотавай сувязі, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб устанаўленні абавязковых для сотавых аператараў патрабаванняў да якасці і ахопу паслуг. Пры парушэнні гэтых патрабаванняў сотавыя аператары будуць прыцягнуты да адказнасці.
У адпаведнасці з дакументам сотавыя аператары ў абавязковым парадку павінны будуць накіроўваць частку прыбытку на будаўніцтва новых вышак, мадэрнізацыю дзеючых аб’ектаў і іншыя меры па развіццю сетак сотавай сувязі, што дасць магчымасць павялічыць зону пакрыцця і ўстойлівасць сігналу.
Акрамя таго, указам прадугледжваецца ўвядзенне базавага сацыяльнага тарыфу для насельніцтва, кошт якога будзе знаходзіцца пад кантролем дзяржавы і стане даступным для ўсіх катэгорый грамадзян.
Звязда, 26 жніўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/22/74974
Текущая дата: 23.12.2024