Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў, заслухоўваючы даклад аб актуальных пытаннях інфармацыйнай палітыкі.
"Я заклікаю вас грунтавацца на праўдзе. І прапагандаваць будзем толькі нашу беларускую праўду", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"У нас хапае тэм, выгадных для нас. Але яны вельмі выгадныя для нас - паказаць іх (трэба.), як яны ёсць", - заявіў беларускі лідар.
"Мы ў дзіўным становішчы апынуліся ў гэтым плане. Нам не трэба ні хлусіць, нічога прыдумляць. А іншыя краіны гэтага не могуць. Ім трэба сапраўды там… нешта падаць у выгадным ключы, мякка скажам. Нам гэта не трэба. Нам трэба паказваць, як яно ёсць", - арыентуе кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка прывёў у якасці прыкладу міграцыйную палітыку. У гэтым пытанні і сам кіраўнік дзяржавы, і беларускія СМІ нічога не ўтойваюць і паказваюць сітуацыю так, як яна ёсць.
"Так, прапагандысты будуць прапагандаваць нашу міграцыйную палітыку ў тым плане, што мы былі для Еўропы адкрыты (па супрацоўніцтве.) у плане міграцыі і праз нашу граніцу мыш не магла прапаўзці незаўважна. Нас папракаюць у тым, што мы адышлі ад той палітыкі, ну дык мы даўно аб гэтым сказалі", - звярнуў увагу ён.

Прэзідэнт нагадаў, што раней з Еўрасаюзам па гэтай тэме было супрацоўніцтва, яны фінансавалі цэнтры на тэрыторыі Беларусі для часовага ўтрымання мігрантаў, было заключана пагадненне аб рэадмісіі. Але на Захадзе змянілі сваю палітыку і пачалі душыць краіну эканамічна, палітычна і інфармацыйна.
"Вы гэта ведаеце лепш за мяне. Чаму мы павінны іх абараняць у плане міграцыйнай палітыкі. Гэта ж была іх абарона. Яны да сябе цягнулі гэтых людзей, а нам цішком гаварылі: "Давайце вы рабіце так, мы вам на гэта і грошы яшчэ дадзім". Адышлі ад гэтага. Мы сумленна і адкрыта сказалі: "Мы не будзем таксама праводзіць тую палітыку, якую праводзілі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Тое ж самае па ўкраінскім крызісе. Абсалютна зразумелая, сумленная палітыка", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
29 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
29 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/22/75034
Текущая дата: 23.12.2024