Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 19 жніўня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 134 дні.

Сёння святкуюць Яблычны Спас, які таксама называюць Вялікім Спасам, Другім або Сярэднім. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 19 жніўня

У 1587 годзе Жыгімонт III Ваза быў абвешчаны вялікім князем літоўскім і каралём польскім.
У 1991 годзе адбылася спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: Міхаіл Гарбачоў быў адхілены ад улады і было ўведзена надзвычайнае становішча.

Хто нарадзіўся 19 жніўня

1912 год: Барыс Мікуліч, беларускі пісьменнік.
1946 год: Віктар Гардзей, беларускі паэт.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французская мадэльер Како Шанэль і 42-і прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.

19 жніўня ў народным календары

Сёння адзначаецца другі Спас – Яблычны. Нашы продкі верылі, што ў гэты дзень Гасподзь надзяляе душы памерлых дзяцей райскімі яблакамі, таму жанчынам, у якіх здарылася такое гора, да Спаса забаранялася есці яблыкі новага ўраджаю. Раніцай 19 жніўня яны асвячалі яблыкі ў царкве і пакідалі іх на магілках памерлых дзяцей.

Увогуле ў гэты дзень існуе традыцыя дзяліцца з памерлымі пладамі новага ўраджаю, каб выказаць ім падзяку за іх падтрымку.
Пірагі на Яблычны Спас пяклі з поснага цеста, начынялі садавінай, ягадамі і грыбамі.

Лічылася, што ў гэты дзень канчаецца лета. Таму продкі казалі : "Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйшоў Ілля — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас", "Спас — лета шась!", "Спас — бяры рукавіцы ў запас". Пачыналі сеяць азімае жыта. Па адлёце буслоў меркавалі, якое будзе надвор`е. Калі яны паляцелі ў вырай да другога Спаса, гэта значыць, зіма будзе ранняя і марозная, затое і ўвесну будзе цяплей. А калі пасля — восень будзе цёплая і доўгая, але вясна халодная.

Sputnik, 19 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/23/74957
Текущая дата: 23.12.2024